Даўно на сцяне красуецца бірдыкель з паба Дрожжы Юнайтэд з-пад Гінеса. Сёння выпадкова убачыў яго другі бок з цікаўным надпісам:
The Tingle Of Anticipation
While you are waiting for your Pint to settle, consider this: when he departed for the Samoan Islands to write Treasure Island, along with an ample supply of paper and ink, the novelist Robert Louis Stevenson also took along plenty of Guinness. Inspiring stuff!
Цікава ў гэтым годзе для мяне пачалася вясна... Менавіта сапраўдны вясенні настрой прышоў разам з прывітальнай фразай Зьміцера Вайцюшкевіча "Добры вечар! Усіх з вясной!" Насамрэч найцікавейшы, найсвятлейшы, найгеніяльнейшы чалавек Вайцюшкевіч. Утульная заля, невялікая аўдыторыя, там стварыліся такая даволі дамашнія абставіны. І можна было сапраўды адчуць абмен пазітыўнай энергіяй паміж спеваком і слухачамі. Пасля заканчэння трох гадзін найпрыгажэйшая беларускамоўнай музыкі я задаў пытанне, а хто застаўся больш задаволены гэтай падзеяй, Зьміцер, ці слухачы??? І ведаеце, я не ведаю, што адказаць. Я не памятаю такіх канцэртаў, пасля якіх я заставаўся ў стану эйфарыі так доўга!
![]() | You are viewing Log in Create a LiveJournal Account Learn more |